У гісторыі кожнага народа ёсць паэтычнае імя, якое з’яўляецца яго неафіцыйным сімвалам, якое першае ўсплывае ў памяці, калі заходзіць гаворка пра гэты народ. Для нас – беларусаў – гэта Янка Купала і Якуб Колас. 2022 год – знакавы для нашай краіны. Сёлета шырока адзначаецца 140-гадовы юбілей беларускіх песняроў. З гэтай нагоды ў публічных бібліятэках Баранавічаў на працягу года ладзіліся святочныя мерапрыемствы.
24 лістапада адбылося ўзнагароджанне пераможцаў і ўдзельнікаў відэаконкурсу чытальнікаў “І сёння з намі Колас і Купала”:
У узроставай катэгорыі 1-4 класы 2 месца ў Шамкуць Дар'і.
У намінацыі "за шчырасць выканання" адлічыўся Раброў Ілья.
У узроставай катэгорыі 9-11 класы 2 месца ў Стралені Ульяны.
Таксама былі узнагароджаны Вінаград Мілана і Малейчык Вікторыя.