Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

19.04.2022

Беларуская мова - наш скарб

І гэты скарб мы павінны пранесці праз час, каб і нашчадкі мелі магчымасць адчуць асалоду валодання ім. "Каб сонца над нашай Радзімаю ззяла, і Колас нас клікаў, і клікаў Купала..." - словы Петруся Броўкі, якія сустракаюць і школьнікаў, і настаўнікаў на трэцім паверсе ДУА "Сярэдняя школа # 10 г. Баранавічы". Новы стэнд, усталяваны да 140-годдзя з нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, дазваляе звярнуць увагу кожнага зацікаўленага на песняроў нашай зямлі. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, гісторыі будуць выкарыстоўваць гэты стэнд як наглядны матэрыял пры вывучэнні жыцця творчасці паэтаў, класныя кіраўнікі - пры правядзенні інфармацыйных і класных гадзін па выхаванні любві да роднага краю і яго славутых жыхароў. Нават настаўнікі матэматыкі ўжо пачалі выкарыстоўваць біяграфічныя звесткі Янкі Купалы і Якуба Коласа пры вывучэнні пэўных тэм. Каб яшчэ раз засяродзіць увагу вучняў на вывучэнні жыцця і творчасці беларускіх песняроў, вучням было прапанавана прыняць удзел у фотавыставе "Гісторыя ажывае ў асобах". Такое афармленне школы - гэта яшчэ адзін крок у накірунку патрыятычнага выхавання і ўтварэння ўмоў для развіцця ў вучняў любві да роднага слова і павагі да тых, хто яго абрамляе і стварае шэдэўры літаратуры.
Ярмолік К.С., настаўнік беларускай мовы і літаратуры
    

    

Разделы сайта