Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.02.22

Свята "Гуканне вясны" прайшло ў ДУА "Сярэдняя школа №10 г.Баранавічы"

«Гуканне вясны» — яркае і самабытнае народнае свята, якое да нашых дзён захавала сваю самабытнасць і жывасць.

Гэтае свята традыцыйна суправаджаецца абрадавымі веснавымі песнямі, гуляннямі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць холад. Менавітатаму ў апошнія дні зімы вучні пачатковай школы ДУА "Сярэдняя школа №10 г. Баранавічы" сабраліся на школьнай пляцоўцы з танцамі, частушкамі, карагодамі, гульнямі і пачастункамі, каб сваім вясёлым настроем паскорыць прыход вясны-красны.

Не засталіся раўнадушнымі і простыя жыхары мікрараёна, якія таксама прынялі ўдзел у гуляннях. Самым жасентыментальным момантам стаў новы абрад школы: на школьным дрэве ведаў вучні завязалі каляровыя стужкі, каб вясеннія месяцы былі шчодрымі не толькі на цяпло, але і на добрыя адзнакі для вучняў. Усё было недарма: яшчэ падчас святкавання веснавое сонейка наблізіла прыход самай пяшчотнай пары года.

  

  

  

  

  

Раздзелы сайта