Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

20.03.23

Гульнёвая праграма “Беларуская сям’я і яе вытокі: са старажытнасці ў наш час”

Абрады і традыцыі - гэта тое, што яднае нас, сучаснае пакаленне, з беларускай народнасцю. У рамках інавацыйнага праекта ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №10 г.Баранавічы” настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ярмолік Кацярына Сяргееўна арганізавала для вучняў 9 “П” класа гульнёвую праграму “Беларуская сям’я і яе вытокі: са старажытнасці ў наш час”.  На сустрэчы было асветлена пытанне каштоўнасці сям’і ў сучасным грамадстве і раней, а таксама падрабязна было разгледзена традыцыйнае беларускае вяселле: перадвясельныя, вясельныя і паслявясельныя абрады, вясельныя прыкметы. Вучні правялі дыскусію наконт таго, што шлюб - гэта адказны крок у жыцці кожнага чалавека.  У заключэнні мерапрыемства школьнікі сумесна склалі “Кодэкс сям’і”, у якім прапанавалі самыя неабходныя правілы шчаслівага сямейнага жыцця: любіць, паважаць і ўмець выбачаць. Вельмі радасна было пачуць ад дзяцей у іх рэфлексіі пра важнасць традыцый у сучаснай сям’і, а значыць, і ў сучасным грамадстве.

   

   

Раздзелы сайта