Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

03.03.23

Цэнтральная бібліятэка імя Валянціна Паўлавіча Таўлая заўсёды адчыняе дзверы тым, хто прагне ведаў і шануе нашу родную беларускую мову

Вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №10 г.Баранавічы” з’яўляюцца пастаяннымі наведвальнікамі бібліятэкі і ўдзельнікамі разнастайных конкурсаў, якія прапаноўваюць супрацоўнікі бібліятэкі. Дзень роднай мовы вырашылі таксама адзначыць там. Вучні 9 “П” класа прынялі ўдзел у літаратурна-краязнаўчым часе “Паэт не ставіць кропку…”, які быў прысвечаны дню нараджэння паэта Валянціна Паўлавіча Таўлая, імя якого носіць цэнтральная бібліятэка г. Баранавічы. Вучні пазнаёміліся з жыццём і творчасцю паэта-земляка, прынялі ўдзел у міні-конкурсе чытальнікаў вершаў В. Таўлая і віктарыне, прысвечанай пісьменніку. Вучні 10 “А” і 10 “П” класаў сталі ўдзельнікамі віктарыны-гульні “Ведай мову сваю”. Ва ўступным слове вядучая расказала пра Міжнародны дзень роднай мовы, прапанавала школьнікам прагляд дакументальнага відэафільма “Размова пра мову”. Галоўнай часткай мерапрыемства стала, канешне ж, віктарына “Размаўляем па-беларуску”. Пераможцамі былі вызначаны ўдзельнікі, якія паспяхова прайшлі ўсе сем гульнёвых тураў: “Успамінаем”, “Прыгадваем”, “Перакладаем”, “Тлумачым”, “Ужываем”, “Цытуем” і “Назіраем”. І дзевяцікласнікі, і дзесяцікласнікі прадэманстравалі свае веды беларускай мовы і літаратуры на высокім узроўні.

   

   

Раздзелы сайта