Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.24

Падзяка ў адрас нашых вучняў 10-А класа

Адміністрацыя дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” выказвае вялікую падзяку вучням 10 “А” класа Буйвідас Анастасіі, Салаш Аляксандры і Чарняўскаму Кірылу за ўдзел у юбілейным вечары “Няхай жа вершы застануцца свету…”, прысвечаным 110-годдзю В. Таўлая, які адбыўся ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы.

Дзякуючы творчым выступенням вучняў (дэкламацыя вершаў)  мерапрыемства атрымалася па-сапраўднаму святочным, яркім і запамінальным. Дзякуем за любоў да роднага слова, цікавасць да творчасці беларускіх пісьменнікаў і літаратурнай спадчыны баранавіцкага краю. Выказваем надзею на дальнейшае супрацоўніцтва ў арганізацыі сацыякультурных мерапрыемстваў для чытачоў горада Баранавічы.

Раздзелы сайта