Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

15.12.23

Вынікі конкурсу зімовых ілюстрацый

Беларуская зямля з яе непаўторнымі малюнкамі прыроды стала невычэрпнай крыніцай творчасці пісьменнікаў. Не менш за іншыя поры года натхняла аўтараў і зіма. 13 снежня ў чытальнай зале цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В.Таўлая адбылося свята кнігі “Зіма як крыніца натхнення”. Падчас мерапрыемства былі ўрачыста падведзены вынікі конкурсу ілюстрацый “Белае белле… зіма беларуская…”. Конкурс праводзіўся з 1 кастрычніка па 30 лістапада. Усім жадаючым ва ўзросце ад 6 да 25 гадоў прапаноўвалася праілюстраваць адзін з твораў беларускіх аўтараў, прысвечаны зімовай тэматыцы.  На суд журы была прадстаўлена рэкордная колькасць работ – 67 ілюстрацый! Пры гэтым кожная з іх вылучаецца арыгінальнасцю і непаўторным мастацкім светаўспрыманнем. Бібліятэкары шчыра падзякавалі ўсім удзельнікам конкурсу і павіншавалі пераможцаў. Усе канкурсанты атрымалі падарункі ад спонсараў.

ІІІ месца - Ісмаілава Сафія


Раздзелы сайта