Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.08.23

Прадстаўнікі ДУА "Сярэдняя школа №10 г.Баранавічы" прынялі ўдзел у жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў г.Баранавічы "Стварэнне для Радзімы: адукацыя горада Баранавічы як адзін з вядучых кампанентаў устойлівага развіцця рэгіёну"

Пачатак гэтаму мерапрыемству паклала прэзентацыя ўстаноў адукацыі горада. Так, вучні 11 “П” класа Бычкова Валерыя і Бялькевіч Мікіта прадставілі класы прававой накіраванасці, якія пачалі сваю працу ў 2021/2022 навучальным годзе. Сёлета ў школе будуць функцыяніраваць ужо чатыры прававыя класы, якія будуць мець статус профільных класаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці. Кіраўніцтва горада на чале са старшынёй Баранавіцкага гарвыканкама Бацэнка Міхаілам Леанідавічам, начальнікам упраўлення па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама працягнулі канферэнцыю ўзнагароджваннем лепшых педагогаў горада. Гранта Баранавіцкага гарвыканкама ўдастоена Вікторыя Эдуардаўна Піскун, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №10 г.Баранавічы". Менавіта яна падрыхтавала пераможцу заключнага этапа Рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўству і ўжо студэнта БДУ юрыдычнага факультэта Сухоцкага Сямёна. Выслухаўшы даклады ўдзельнікаў канферэнцыі, словы з найлепшымі пажаданнямі на новы навучальны год ад сваіх калег, педагогі з абноўленым аптымізмам ступілі насустрач поспехам і перамогам, сваім і вучнёўскім!

   

   

Раздзелы сайта