Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

17.08.23

Весела і з карысцю прайшлі дваровыя гульні

Добрую традыцыю правядзення дваровых гульняў 17.08.2023 у Паўднёвым мікрараёне падтрымала дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа №10 г.Баранавічы”. Мерапрыемства пачалося з прафілактычнай гутаркі ўчастковага інспектара ІСН Вольгі Мікалаеўны Місевіч са школьнікамі аб правілах бяспекі падчас летніх канікул.
Усе: навучэнцы, іх сем'і, педагогі школ мікрараёна - прынялі актыўны ўдзел у спартыўных і творчых гульнях: "Гарадкі", "Вадаправод", "Рыбак і рыбка", "Вясёлыя класікі", конкурс на лепшую выяву лета крэйдай на асфальце. Гульня ў твістар, скачкі на велізарнай скакалцы, танцавальны мікс - было вельмі выдатна!
Крыху шкада, што зусім хутка на змену сонечнаму лету прыйдзе восень. Але нават зімой нас будуць саграваць яркія і цёплыя ўспаміны аб адпачынку і канікулах.

   

   

   

 

Раздзелы сайта