Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

10.08.23

Не прапусціце прэм'еру! Шукайце ў кінатэатрах

Дзеянне фільма адбываецца ў 1925 годзе - у цяжкі для беларусаў час польскай акупацыі. Пасля савецка-польскай вайны 1919-1921 гадоў і падпісання мірнай Рыжскай дамовы ўся Заходняя частка Беларусі апынулася пад уладай палякаў. Апавяданне вядзецца ад асобы галоўнага героя фільма Паўла разам са сваёй маці. Ён назірае, як польская ўлада імкнецца асіміляваць беларусаў, выкараніць мову, культуру і веру. Хваляванні, партызанская вайна, жорсткае прыгнечанне любых спроб захаваць нацыянальную ідэнтычнасць - усё гэта праз гісторыю галоўнага героя маецца быць убачыць гледачу. Калі зусім сцісла, фільм распавядае аб станаўленні асобы ў экстрэмальных умовах. У маладога героя кінастужкі Паўла маці гіне ад рук польскіх жандараў, бацька прапаў без вестак у Першую сусветную, брат бярэ ўдзел у партызанскім руху на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Сам хлопец доўгі час спрабуе адысці ад усяго, звязанага з палітыкай, прыгожа і нябедна жыць. У выніку рэалізуе сябе ў якасці кантрабандыста. У яго пачынаюцца рознагалоссі ў сям'і, і гэта вельмі мякка кажучы. Потым ён трапляе ў варонку падзей, дзе задзейнічана разведчыца з БССР, у якую ён улюбляецца. Павел становіцца сведкам забойства здрадніка, прымае ўдзел у выратаванні параненай разведчыцы, дапамагаючы ёй перабрацца на іншы бок памежнай ракі. Тут яму выдатна спатрэбіліся навыкі кантрабандыста. Крыху пазней ён зноў рызыкуе, калі перапраўляе ў БССР, на той самы іншы бераг, старэйшага брата, якога чакае смяротнае пакаранне за антыпольскую дзейнасць. Так Павал вяртаецца да сапраўдных вытокаў.

Раздзелы сайта