Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

13.07.23

Памяць аб ахвярах вайны жыве ў сэрцах кожнага

Падрастаючае пакаленне, атрымліваючы з розных крыніц інфармацыю аб гэтай страшнай падзеі, шануе подзвіг нашых продкаў і цікавіцца імі ўсё больш і больш. З мэтай выхавання ў дзяцей паважлівага стаўлення да ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны выхаванцы дасугавага цэнтра "Час разам" наведалі помнік, які нядаўна быў устаноўлены ў раёне станцыі "Баранавічы Цэнтральныя". Набыўшы інфармацыю аб гэтым месцы з дапамогай QR-кода, размешчанага каля помніка, а таксама адказаўшы на пытанні педагогаў, вучні пашырылі свае ўяўленні аб гэтай страшнай падзеі ў гісторыі нашага краю. Дзеці ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.

Раздзелы сайта