Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.11.22

Віншуем з перамогай у фестывалі-конкурсе "Горад талентаў маладых: нашчадкі Купалы і Коласа"

Вучні дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 10 г.Баранавічы" прымаюць удзел у розных мерапрыемствах, прысвечаных 140-годдзю са Дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы, тым самым выражаюць шанаванне памяці і сваю павагу да песняроў беларускай зямлі. Так, настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Ярмолік Кацярына Сяргееўна, Ленкавец Валянціна Міхайлаўна, Гушча Анастасія Сяргееўна і настаўніца пачатковых класаў Ласоцкая Надзея Ігараўна падрыхтавалі вучняў да ўдзелу ў фестывалі-конкурсе "Горад талентаў маладых: нашчадкі Купалы і Коласа". Яны атрымалі 5 дыпломаў у розных намінацыях: вучаніца 10 "П" класа Какуліна Валерыя - дыплом II ступені ў конкурсе малюнкаў "Янка Купала, Якуб Колас: эпоха і героі"; вучаніца 3 "Б" класа Горбік Ганна - дыплом III ступені, вучаніца 8 "А" класа Шпак Вольга - дыплом II ступені, вучань 10 "А" класа Груца Данііл - дыплом III ступені ў конкурсе літаратурных работ "Не змоўкнуць ніколі ў сэрцы іх словы..."; вучаніца 6 "А" класа Рылко Ганна - дыплом III ступені ў адкрытым конкурсе чытальнікаў "Да іх радкоў, што да крыніцы, спяшаемся...". Віншуем пераможцаў і жадаем ім поспехаў у далейшай творчай дзейнасці!

Раздзелы сайта