Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.10.22

У рамках рэалізацыі інавацыйнай дзейнасці ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя Таўлая адбылося мерапрыемства, якое было прысвечана беларускай мове

25 кастрычніка вучням 7 класа давялося паўдзельнічаць у віктарыне "Ведай мову сваю". Гэта гульня была накіравана на тое, каб праверыць, як добра ведаюць сваю родную мову удзельнікі. Ім давялося выконваць самыя разнастайныя заданні. І адгадваць крыжаванку, і перакладаць словы з рускай мовы на беларускую, і тлумачыць значэнне беларускіх прыказак. Вучні з ахвотай выконвалі заданні і адказвалі на пытанні. Гэта мерапрыемства нікога не пакінула абыякавым. Яшчэ раз мы ўпэўніліся ў тым, што наша мова прыгожая, чароўная, мілагучная і непаўторная.

   

Раздзелы сайта